Перайсці да зместу

Ніна Андрыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Андрыч
польск.: Ninosława Andrycz
Дата нараджэння 11 лістапада 1912(1912-11-11)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 2014(2014-01-31)[1][2] (101 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Юзаф Цыранкевіч
Адукацыя
Месца працы
Прафесія пісьменніца, тэатральная актрыса, кінаактрыса, паэтка
Узнагароды
Ордэн Адраджэння Польшчы 2-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 2-й ступені
Ордэн Сцяг Працы I ступені Ордэн Сцяг Працы II ступені
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Медаль «40-годдзе Народнай Польшчы»
Медаль «40-годдзе Народнай Польшчы»
Залаты медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Залаты медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
IMDb ID 0029147
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніна Андрыч (польск.: Ninosława Andrycz; 11 лістапада 1912, Брэст — 31 студзеня 2014) — польская актрыса. Актрысу называлі «Вялікая Дама польскага тэатра» з-за яе доўгай і паспяховай кар’еры.

Нарадзілася 11 лістапада 1912 года ў Брэсце.

Скончыла ў 1935 годзе Інстытут тэатральнага мастацтва ў Варшаве. Працавала ў варшаўскім «Тэатры Польскім»  (руск.).

У 1946—1968 гадах у шлюбе з прэм’ер-міністрам ПНР Юзафам Цыранкевічам.

Ніна Андрыч памерла 31 студзеня 2014 года ў Варшаве.

Яркі тэмперамент актрысы найбольш поўна раскрыўся ў ролях рамантычнага рэпертуару. Яе мастацтву уласцівыя тонкасць псіхалагічнага аналізу, трагічная глыбіня вобразаў; лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Жанна («Святая Іаанна  (руск.)» Б. Шоу), Хімена і Ізабэла Нанцкая («Лялька» паводле Б. Пруса).

Зноскі

  1. а б Nina Andrycz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Nina Andrycz // e-teatr.pl — 2004.